31.10.2018 9:00

У парку Перамогі камсамольцы і брсмаўцы пасадзілі дубы ў гонар 100-годдзя камсамола

Актывісты-камсамольцы мінулых гадоў і сённяшнія брсмаўцы пасадзілі тры дубы ў парку Перамогі 29 кастрычніка – у дзень 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі. Нягледзячы на праліўны дождж, запланаваную акцыю адмяняць не сталі.

У парку Перамогі камсамольцы і брсмаўцы пасадзілі дубы ў гонар 100-годдзя камсамола "Маладзечанская газета"

Дрэвы - як сімвал трох пакаленняў, якія перадаюць адзін аднаму лепшыя традыцыі маладзёжнай арганізацыі. Юбілейная акцыя стала магчымай дзякуючы падтрымцы лясгаса, што выдзеліў дрэўцы для пасадкі, а таксама УП «Камунальнік», які паклапаціўся аб месцы ў парку, падрыхтаваў усё неабходнае.

Камсамол прадстаўлялі Наталля Гайковіч, Лілія Лоская, Тамара Лубінская, Анатолій Арловіч, Уладзімір Маркелаў, Надзея Капцюх, Рыгор Хаткевіч, Святлана Абрамовіч, Аляксандр Мядзведзеў, Валерый Альшэўскі і іншыя.

-- Для нашага пакалення прыналежнасць да камсамольскай арганізацыі – своеасаблівы пароль на дружбу, вернасць ідэалам маладосці, жаданне прыносіць карысць людзям, дапамагаць ім, -- гаворыць былы другі сакратар райкама камсамола Наталля Гайковіч. – Вельмі прыемна, што моладзь прыняла ўдзел у нашай акцыі, у гэтым мы бачым пераемнасць пакаленняў. Жадаем юнакам і дзяўчатам задору, аптымізму, смелых мар, веры ў свае сілы.

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Поўнасцю матэрыял -- у МГ за суботу, 03.11.2018 г.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/sotsium/item/3509-u-parku-peramogi-kamsamoltsy-i-brsma-tsy-pasadzili-duby-gonar-100-goddzya-kamsamola.html#sigProIdc62afc768f
Прочитано 2531 раз Последнее изменение 31.10.2018 9:00
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.