19.10.2018 12:07

У пустуючым будынку былой Мароськаўскай школы адкрылі магазін

Маладая сям’я Вікторыі і Аляксандра Карпіновічаў з Маладзечна адкрыла магазін у пустуючым будынку былой Мароськаўскай школы. Мы пабывалі ў гэтай вёсцы і пазнаёміліся з маладымі бізнесменамі.


— Мароськаўскую пачатковую школу закрылі ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Некаторы час у будынку размяшчаўся ФАП, пазней па просьбе мясцовых жыхароў індывідуальны прадпрымальнік адкрыў тут магазін. Аднак потым адмовіўся ад арэнды памяшкання, будынак больш за паўгода пуставаў. Мароськаўцы звярталіся ў сельсавет з просьбай аднавіць работу адзінага гандлёвага пункта, хаця вёску і абслугоўвае аўтакрама райспажыўтаварыства, — расказвае старшыня Лебедзеўскага сельвыканкама Тамара Дудзіч. – Мы вельмі рады, што нам удалося знайсці паразуменне з Аляксандрам і Вікторыяй і яны адкрылі сацыяльна значны аб’ект. Хочацца спадзявацца, што справы ў іх пойдуць добра: усё ж такі ў Мароськах каля 400 жыхароў...

Поўнасцю матэрыял -- чытайце ў "МГ" за суботу, 20.10.2018 г.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/sotsium/item/3456-u-pustuyuchym-budynku-byloj-maroska-skaj-shkoly-adkryli-magazin.html#sigProIdc196face01
Прочитано 3876 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.