15.03.2018 11:28

Кто лучший диджей?

Хто лепшы дыджэй — спрабавалі высветліць у час раённага конкурсу сярод прадстаўнікоў гэтай прафесіі, якая не страчвае актуальнасці з трыццатых гадоў мінулага стагоддзя.

Кто лучший диджей? "Маладзечанская газета"


«Бітву дыджэяў-2018» арганізавалі работнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы пры падтрымцы райкама БРСМ. Яе ўдзельнікі павінны былі правесці 20-мінутную танцавальную праграму. І за гэты непрацяглы час «завесці» залу, бо найважнейшыя задачы дыджэя — зарадзіць публіку пазітывам, энергіяй, абудзіць яе да танцаў.    

У рашаючым паядынку сустрэліся чацвёра хлопцаў. Для іх дыджэінг хутчэй захапленне, яны дапамагаюць праводзіць дыскатэкі ў сельскіх дамах культуры.

18-гадовы Яўгеній Сініковіч выступаў ад Палачанскага СДК. Вучыцца ён у Маладзечанскім музычным каледжы імя М.К. Агінскага. Хлопец не толькі паказаў сябе як вядучы танцавальнай праграмы, але і як спявак. Журы назвала яго самым стыльным удзельнікам. Яўгеній перамог і па выніках інтэрнэт-галасавання.

У якасці дыджэя спрабуе сябе і навучэнец Мінскага аўтамеханічнага каледжа Ігар Алімбаеў. Гэта самы юны канкурсант — яму 17 гадоў. Ігар прадстаўляў Радашковіцкі цэнтр культуры і адпачынку, і ў яго была самая вялікая, дружная і гучная група падтрымкі. Разам яны падрыхтавалі сапраўднае шоу з элементамі паркура. Ігар захапляецца яшчэ бітбоксам і паказаў свае ўменні ў гэтым кірунку творчай плыні. Па меркаванні журы, ён перамог у намінацыі «Крэатыў».       

Самым дарослым удзельнікам стаў 33-гадовы Андрэй Дзевялтоўскі, які працуе ў Лебедзеўскай дзіцячай школе мастацтваў. Да конкурсу малады чалавек падрыхтаваўся літаральна за некалькі дзён, у гэтым яму дапамагло выдатнае пачуццё гумару. Андрэй адзначаны за яркае шоу-перформанс.

Удзельнікі «Бітвы дыджэяў» Ігар Алімбаеў, Андрэй Дзевялтоўскі, Яўгеній Сініковіч, Мікіта Станкевіч (у першым радзе злева направа), а таксама прадстаўнікі журы і балельшчыкі.

Умее павесяліць публіку і харызматычны Мікіта Станкевіч – 18-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які выступаў ад Хажоўскага СДК. Хлопец лічыць, што ў мастацтве дыджэінгу няма мяжы дасканаласці.
Менавіта ён найбольш уразіў журы выдатным валоданнем дыджэйскага пульта і стаў пераможцам «Бітвы». У падарунак Мікіта атрымаў прафесійныя навушнікі ад «Red Bar», які стаў конкурснай пляцоўкай. Усе фіналісты змогуць пабываць на ўроку ў Школе дыджэінгу ў Мінску.

Але прайграўшых на «Бітве» не было. Як доказ гэтаму публіка не прапускала ніводнай танцавальнай кампазіцыі. Прыемным сюрпрызам для прысутных стала выступленне маладзечанца Паўла Бажко — рэзідэнта Першага танцавальнага брэнда ў Беларусі BIZON, шматразовага чэмпіёна Беларусі, прызёра чэмпіянатаў і фестываляў у Чэхіі, Літве, Эстоніі і іншых краінах.

Фота: архіў РАЁННАЙ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЙ КЛУБНАЙ СІСТЭМЫ.

Прочитано 2002 раз Последнее изменение 15.03.2018 11:28
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.