01.02.2018 14:16

Фанаты «Динамо-Молодечно» сыграли свадьбу в хоккейном стиле

Рэгістрацыя «хакейнага» шлюбу Аксаны і Генадзія Мядзведзевых стала самай арыгінальнай у ЗАГСе Маладзечна.

Фанаты «Динамо-Молодечно» сыграли свадьбу в хоккейном стиле "Маладзечанская газета"


«Спадзяюся, вы не на каньках да нас прыйдзеце?» – на ўсялякі выпадак удакладніла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Івашкевіч, калі пара маладых спытала, ці не будзе яна супраць рэгістрацыі іх шлюбу з прымяненнем хакейнай атрыбутыкі.

Аказалася, Аксана і Генадзій – удзельнікі фан-клуба хакейнай каманды «Дынама-Маладзечна». Гэта і падштурхнула іх прыйсці ў ЗАГС не ў традыцыйным убранні, а ў джэрсі – гульнёвай форме хакеістаў. Дапаўнялі малюнак многія іншыя элементы ў бела-сіняй гаме: сцяг клуба, яго эмблемы на машынах вясельнага картэжу і бакалах для шампанскага і нават… зубр, сімвал хакейнага клуба. Адчувалася, што ўсё было прадумана да драбніц, маладыя і іх сябры выглядалі дружнай камандай аднадумцаў, захопленых адной ідэяй.

Жаніх і нявеста расказалі, што яны маладзечанцы. Генадзій працуе аператарам у Мінскім мэблевым цэнтры, Аксана – загадчык секцыі ЗАТ «Дабраном». Пазнаёміліся ў інтэрнэце два гады таму. А праз год у пачатку студзеня Генадзій запрасіў Аксану на першае спатканне. Няцяжка здагадацца, што гэта быў хакейны матч. Ён праходзіў у сталіцы з удзелам каманды «Дынама-Мінск». На вуліцы быў моцны мароз, але Аксана рызыкнула паехаць. Лік матча яна не памятае, але ўспамінае, што атрымала шмат станоўчых эмоцый і ў чарговы раз пераканалася, што ў іх шмат агульнага. І найперш – захапленне хакеем. Генадзій — удзельнік фан-клуба з 2015 года, які цяпер аб’ядноўвае звыш 50 балельшчыкаў. У Аксаны раней займаўся хакеем 13-гадовы сын Даніла, таму яна ведае і разумее многія нюансы гэтага віду спорту, да знаёмства з будучым мужам хадзіла на матчы. За мінулы год яны пабывалі разам на многіх спаборніцтвах: ездзілі ў Салігорск, Наваполацк, Мінск.

— Калі нашы прайграюць, вельмі засмучаецеся? – спыталася ў маладых.
— Мы разумеем, што гэта гульня, у ёй заўсёды адзін выйграе, іншы прайграе. Стараемся падтрымліваць нашых хакеістаў, чакаем наступнага паядынку і спадзяёмся, што яны ады-
граюцца.

Расказваюць і пра тое, што знаёмыя з многімі маладзечанскімі хакеістамі, якія пазычылі джэрсі для ўрачыстасці ў ЗАГСе як для маладых, так і для іх сяброў. Сведкамі стала сямейная пара Юліі і Андрэя Срэдавых. А ў касцюме зубра прыйшоў Арцём Сяргееў, у такім выглядзе яго часта можна ўбачыць на матчах. Расказваюць Мядзведзевы і пра любімых гульцоў, за якіх асабліва хварэюць у час спаборніцтваў: Генадзій – за Антона Мохарава, Аксана – за Арцёма Зямлянкіна.

Дарэчы, акрамя хакея ў іх ёсць іншыя агульныя захапленні. Яны любяць аднолькавую музыку, ім падабаюцца адны і тыя ж кінафільмы. Глядзець у адным кірунку, а не толькі адзін на аднаго – надзвычай важна для шчаслівага сямейнага жыцця…

Фота: архіў СЯМ’І МЯДЗВЕДЗЕВЫХ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/sotsium/item/2250-fanaty-dinamo-molodechno-sygrali-svadbu-v-khokkejnom-stile.html#sigProIdea935e3c9c
Прочитано 2797 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.