24.01.2018 8:05

У Лебедзеве сустрэліся старасты вёсак

Першая ў гэтым годзе сустрэча са старастамі вёсак адбылася ў Лебедзеўскім сельскім выканаўчым камітэце.

У Лебедзеве сустрэліся старасты вёсак "Маладзечанская газета"

Сёння цяжка ўявіць работу мясцовых органаў улады без дапамогі нашых верных памочнікаў стараст, цвёрда пераканана выконваючая абавязкі старшыні сельвыканкама Тамара Дудзіч. Яны штодня на сувязі: ці то гэта вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання, гандлёвага абслугоўвання, правядзення важных дзяржаўных кампаній. Гэта людзі сапраўды нераўнадушныя, якія на грамадскіх пачатках выконваюць вельмі неабходную работу.

Перад мерапрыемствам удалося пазнаёміцца з некаторымі з іх. Адна з самых вопытных — Аляксандра Шчасная раней была старастам у Беніцы, цяпер – у сваёй роднай вёсцы Рэдзькі.

35 гадоў працуе ў магазіне ў Маліноўшчыне Валянціна Вабішчэвіч, якая тры гады з’яўляецца старастам. Актыўна працуюць старасты Заскавіч Валянціна Асіповіч і Вольга Бурак, вёскі Якавічы Наталля Чараповіч і многія іншыя.

Прайшла сустрэча ў неафіцыйнай абстаноўцы, за кубкам гарбаты. Як добрыя калегі і аднадумцы, супрацоўнікі сельвыканкама абмеркавалі са сваімі памочнікамі злабадзённыя пытанні.

Аб дапамозе ў навядзенні і падтрыманні парадку на могілках размаўлялі з прысутнымі запрошаныя на мерапрыемства настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Лебедзева іерэй Мікалай Лашчанка, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга вёскі Заскавічы іерэй Мікалай Бобрык, ксёндз парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве Уладзімір Русак.
Кіраўнік спраў сельвыканкама Наталля Бычкевіч засяродзіла ўвагу прысутных на пытаннях правядзення ідэнтыфікацыі сельскагаспадарчай жывёлы.

Інспектар сельвыканкама па пытаннях супрацьпажарнай бяспекі Жанна Нядзелька заклі-
кала стараст больш актыўна падключацца да прафілактычнай работы па прадухіленні пажараў, спрыяць устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў. Закраналася і пытанне выкарыстання флікераў у цёмны час сутак.

З мэтай прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў прадстаўнікі ўлад папрасілі стараст паведамляць, калі ў вёсках з’яўляюцца новыя жыхары ці асобы, якія выклікаюць падазрэнне.

Закончылася сустрэча на мажорнай ноце. Добрымі песнямі радавалі прысутных былы работнік культуры Алена Гапон, выкладчык  Лебедзеўскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Дзевялтоўскі, загадчыца мясцовай бібліятэкі Святлана Цярэня. Сапраўдным адкрыццём стала для многіх наведванне гісторыка-краязнаўчага музея «Спадчына» Лебедзеўскай сярэдняй школы, па якім правёў экскурсію яго загадчык настаўнік гісторыі, краязнавец Антон Апанасевіч. Антон Антонавіч, дарэчы, таксама з’яўляецца адным з актыўных стараст аграгарадка Лебедзева, дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў. Ён вялікі патрыёт сваёй малой радзімы, які не толькі дапамагае землякам вырашаць розныя жыццёвыя пытанні, але і шмат робіць для захавання багатых традыцый лебедзеўскага краю, увекавечання імёнаў яго жыхароў, якія ў розныя часы ўзбагачалі і праслаўлялі яго.

Фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/sotsium/item/2205-u-lebedzeve-sustrelisya-starasty-vjosak.html#sigProId568a34feb1
Прочитано 2141 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.