12.02.2024 16:11

Цікавы мурал на сцяне ля дыспетчарскай

Роспіс у стылі сацыялістычнага рэалізму захаваўся на сцяне ля дыспетчарскай ААТ «Заскавічы». Такі мурал упрыгожыў бы нават гарадскі ландшафт.

Шчыра кажучы, нечакана ўбачыць твор мастацтва на прамысловым або сельскагаспадарчым аб’екце. Аднак калі знайшоўся крэатыўны чалавек і быў атрыманы адпаведны дазвол, нават стандартная агароджа можа пераўтварыцца ў карцінную галерэю.

Работнікі гаспадаркі паведамілі, што мурал быў створаны паўтара дзясятка гадоў таму. Намаляваў яго афарміцель Камок (імя і імя па бацьку мастака субяседнікі не ўспомнілі). Непагадзь і час паўплывалі на яркасць фарбаў. Аднак высокі мастацкі ўзровень відавочны і цяпер.

Мурал апявае мірную, стваральную працу хлебаробаў. Добра прапісаныя мужчынскі і жаночы вобразы. У працы знайшло ўвасабленне хараство роднай зямлі. Калі глядзіш на выяву, ствараецца пазітыўны настрой. Дарэчы, роспіс бачны з дарогі Маладзечна -- Смаргонь (дакладней, быў бачны, калі фарбы яшчэ былі яркія).

Каб знайшлася магчымасць абнавіць мурал, на яго б любаваліся і мясцовыя жыхары, і тыя, хто едзе па дарозе. Ды і дадатковая славутасць для Заскавічаў не была б лішняй.

Алег БЯГАНСКІ
Фота аўтара

Прочитано 85 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Видеоопрос о важном! Дзяцінства пасляваеннае маё… »