27.10.2023 15:23

Прыемны сюрпрыз для мужчын

З віншаваннямі і канцэртнымі нумарамі супрацоўнікі Лебедзеўскага сельвыканкама і сельскага Дома культуры завіталі ў мясцовыя працоўныя калектывы, каб павіншаваць мужчын з Днём бацькі.

-- У мінулым годзе лепшых татаў мы запрасілі на ўрачыстае мерапрыемства ў сельвыканкам, а сёлета ўпершыню вырашылі павіншаваць іх па месцы работы, -- расказвае галоўны спецыяліст Лебедзеўскага сельвыканкама Алена Якімовіч.

Першай кропкай віншавальнага маршрута стала Лебедзеўскае лясніцтва, дзе віншаванні і песні прагучалі да пачатку рабочага дня, пакуль работнікі не раз’ехаліся па аб’ектах. Затым былі такія ж цёплыя сустрэчы ў ААТ «Заскавічы», ТАА «Фэнстэр-лаксс». Кожны мужчына атрымаў віншавальную паштоўку ад Лебедзеўскага сельвыканкама. Дырэктар Лебедзеўскага сельскага Дома культуры Вольга Зяневіч і акампаніятар Вікторыя Дайноўская падарылі ім цудоўныя песні.
Сюрпрыз удаўся: мужчыны вельмі здзівіліся, усміхаліся, дружна апладзіравалі, атрымалі зарад станоўчай энергіі на ўвесь рабочы дзень.

Дзень бацькі -- выдатная нагода сказаць прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва прыемныя, шчырыя словы, падзякаваць за ўсё добрае, што яны робяць як для сваёй сям’і, сваіх дзяцей, так і для нашай роднай Беларусі.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: архіў ЛЕБЕДЗЕЎСКАГА СЕЛЬВЫКАНКАМА.

Прочитано 294 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.