11.10.2023 8:22

Галоўнае ў прафесіі -- дакладнасць

Агульны працоўны стаж токара 6 разраду Леаніда Карповіча 57 гадоў, 11 з якіх ён працуе на электрамеханічным заводзе.

-- Галоўнае ў маёй прафесіі -- дакладнасць, -- гаворыць спецыяліст. -- Калі вырабляеш дэталь, трэба «лавіць» долі міліметра, звяртаць увагу на многія параметры. Увогуле, работа цікавая. Завод спецыялізуецца на выпуску важнай для эканомікі прадукцыі.

Калі на вытворчасць прыходзяць маладыя спецыялісты, Леанід Карповіч вучыць іх сакрэтам майстэрства. А іх за больш чым паўстагоддзя працы токарам назапасілася нямала.

У ТЭМУ. Прафесія токара прыйшла да нас з глыбокай старажытнасці. Упершыню такарны станок з’явіўся ў пачатку VII стагоддзя да н.э. У XVI стагоддзі прыдумалі вадзяное кола, на якім было магчыма абточваць загатоўкі. Першы электрычны такарны станок быў створаны ў XIX стагоддзі, што значна аблягчыла працу.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 315 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Помогли и согрели душу Всё о семейном капитале »