Шаноўныя чытачы!
Дазвольце вам нагадаць: пачынаецца чарговы этап падпісной кампаніі на трэці квартал. А каб ён праходзіў больш актыўна і цікава, мы прыдумалі для вас новы конкурс «МГ» -- у сямейным архіве».
Не раз даводзілася чуць, што многія нашы чытачы захоўваюць выразкі з «Маладзечанскай газеты» ці яе папярэдніцы «Святло камунізму». Чым яны больш старыя і цікавыя -- тым лепш! Магчыма, з імі звязаны вашы сямейныя гісторыі, успаміны пра дарагіх сэрцу людзей, пра цікавыя падзеі, якія ўжо сталі гісторыяй?
Прыносьце, дасылайце ў рэдакцыю фота заметак з газеты, напішыце ці раскажыце, чаму вы іх захоўваеце.
Той, хто прадаставіць самыя цікавыя выразкі, стане ўладальнікам нашага фірменнага кубка. Вынікі плануем падводзіць у суботніх нумарах газеты.
Чакаем! Далучайцеся да конкурсу!
Пісьмы можна дасылаць па адрасе: 222310, г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 3а.
Наша электронная пошта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Тэл. 77-19-61, 77-10-51, 77-21-34, 8-029-627-16-11.