10.03.2023 12:22

Безгаспадарлівы падыход

Маладзечна -- прыгожы горад, добраўпарадкаваннем якога займаюцца розныя арганізацыі. Працоўныя калектывы ладзяць суботнікі, упрыгожваюць тэрыторыі прадпрыемстваў.

Прыгажосць вакол нас залежыць ад кожнага. Гэта вядомая ўсім ісціна, на жаль, на практыцы рэалізуецца не ўсімі. Асабліва сумна, калі бачыш прыклады безгаспадарлівасці.

Новабудоўля на вуліцы Снежнай радуе вока ўладкаванымі дварамі, сучаснымі дзіцячымі пляцоўкамі. Але на скрыжаванні з вуліцай Францішка Скарыны ёсць недабудаванае памяшканне. Якія планы былі ў яго гаспадара і чаму яны не рэалізаваліся -- невядома, але цяпер цагляныя сцены, забітыя кратамі, разбураюцца.

Звяртаем увагу на неабходнасць адказнага і ўважлівага падыходу. Абставіны бываюць розныя, але як бы ні складвалася жыццё, давайце будзем разам клапаціцца аб тым, каб на кожнай вуліцы горада, якому сёлета спаўняецца 635 гадоў, было прыгожа і ўтульна.

Валянціна ДАЎБЕНКА.
Фота: АЎТАР.

Прочитано 288 раз
Валентина Довбенко

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.