18.01.2023 9:28

Першы фельчар у Яхімоўшчыне

— Больш чым за 50 гадоў работы я столькі выхадзіла пешшу, што, напэўна, Зямлю па экватары абышла б. А вось веласіпед так і не асвоіла, — прызнаецца Галіна Петрашэўская, якая ў 1960 годзе стала першым фельчарам у аграгарадку Яхімоўшчына. Змяняліся пакаленні, а Галіна Аляксандраўна нязменна спяшалася на дапамогу сваім землякам. Для аднавяскоўцаў яна і сёння паважаны і аўтарытэтны медык, якому давяраюць, да парад якога прыслухоўваюцца.

Фельчар Галіна Петрашэўская клапацілася аб здароўі трох пакаленняў жыхароў Яхімоўшчыны і навакольных вёсак. Фельчар Галіна Петрашэўская клапацілася аб здароўі трох пакаленняў жыхароў Яхімоўшчыны і навакольных вёсак.

Тульскі пернік — для любімай мамы

— Мне дачка адусюль вязе тульскія пернікі — як прывітанне з маёй радзімы. Нарадзілася я ў Тульскай вобласці, мая мама — руская, тата — беларус. Калі мне было восем гадоў, наша сям’я пераехала на радзіму таты, у Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці. У памяці засталося, як мы на палутарцы ехалі праз Маскву, дзеці — у кабіне, дарослыя — на кузаве, — дзеліцца ўспамінамі Галіна Аляксандраўна.

Падрабязней чытайце ў суботнім нумары "МГ".

Прочитано 294 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Купель в «Сосновом бору» Вод освящается естество… »