06.12.2022 16:31

Сустрэнемся на Днях падпісчыка!

Шаноўныя сябры! Па шматгадовай традыцыі рэдакцыя «Маладзечанскай газеты» праводзіць Дні падпісчыка.

У вас будзе магчымасць не толькі падпісацца на «Маладзечанскую газету» на 2023 год, але і пазнаёміцца з нашымі журналістамі, выказаць ім свае заўвагі і прапановы, падказаць адрасы для будучых публікацый. І ў гэты пераднавагодні час самім трапіць на старонкі газеты, зрабіць прыемны сюрпрыз сабе і сваім знаёмым.

Не абыдзецца і без падарункаў. Тром першым падпісчыкам мы падорым кубкі з лагатыпам газеты. Яшчэ адзін прэзент ад рэдакцыі -- прыгожыя календары на 2023 год.

Прыходзьце, чакаем з нецярпеннем!

  • 14 снежня -- аддзяленне паштовай сувязі №7 (вул. Францішка Скарыны, 7).

  • 21 снежня -- аддзяленне паштовай сувязі №6 (вул. Прытыцкага, 18).

Пачатак у 10.00.

Прочитано 217 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.