Кожны год супрацоўнікі нашай рэдакцыі знаходзілі канкрэтныя адрасы для дапамогі, прыязджалі з падарункамі для дзяцей, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю. У свой час рэдакцыя праводзіла дабрачынную акцыю для выхаванцаў аддзялення сацыяльнага прытулку, збірала навагоднія падарункі дзецям з інваліднасцю, з няпоўных і мнагадзетных сем’яў, ажыццяўляла мары дзяцей з «Ёлкі жаданняў», якая штогод устанаўліваецца ў горадзе.
І сёлета калектыў «МГ» не застанецца ўбаку, разам з Дзедам Марозам завітае да дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Будзем рады, калі да нас далучацца ўсе жадаючыя з маладзечанскага рэгіёна. Салодкія прысмакі, цацкі, настольныя гульні, дзіцячыя кнігі, канцылярскія тавары парадуюць хлопчыкаў і дзяўчынак. З рэдакцыяй можна звязацца па нумарах 77-26-76, 77-19-61.