07.09.2022 12:11

«Хіба толькі страўсаў не вырошчвалі»

Пераможцам нашага конкурсу «Дапішы словы па вертыкалі» стала Гражына Карнеева з вёскі Мойсічы.

Гражына Карнеева асабліва любіць чытаць пра землякоў. Гражына Карнеева асабліва любіць чытаць пра землякоў.

Гражына Вячаславаўна нарадзілася ў гэтай вёсцы, і калі выйшла на заслужаны адпачынак, пераехала з Гарадка, дзе працавала настаўнікам музыкі і спеваў у сярэдняй школе, загадчыкам дзіцячага садка, жыць у бацькоўскі дом.

— У 60-х гадах бацька добрую хату пабудаваў. Калі пераехалі з Гарадка ў Мойсічы, трымалі вялікую гаспадарку, — расказвае субяседніца. — Дзве каровы, свінні, качкі, куры, нутрыі. Быў час, калі трымалі шэсць козачак. Хіба толькі страўсаў не вырошчвалі. Я ў бацькоў была адна, лічыце, амаль уся гаспадарка на мне трымалася. Бацькі ў калгасе працавалі. Увесь час занятыя.Тата — брыгадзірам, маці — звеньявой.

У Гражыны Вячаславаўны муж таксама працаваў настаўнікам у школе. Двое сыноў скончылі фізічны факультэт БДУ. Цяпер працуюць на вытворчасці. Ёсць унукі Раман і Аляксандр.

— Цікава даведацца, якія песні вывучалі ў той час на уроках? — пытаюся ў жанчыны.

— У кожным класе быў свой падручнік. Прытрымліваліся школьнай праграмы. Спявалі, напрыклад, «Крэйсер Аўрора», «Шёл отряд по берегу, шёл издалека…».

Гражына Карнеева сколькі сябе памятае, выпісвае «Маладзечанскую газету». Асабліва любіць чытаць пра землякоў, свята вёсак. А яшчэ ў яе ў гэтую суботу юбілей — 80 год. Калектыў рэдакцыі жадае нашай даўняй падпісчыцы здароўя, бадзёрасці і дабрабыту!

Анатолій ФЯДУЛАЎ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 269 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.