Поспехі былі б немагчымыя без самаадданай, карпатлівай працы ўсяго калектыву. Сярод тых, хто добрасумленна працуе на карысць завода, – механік Аляксандр Крачкоўскі.
— Мая асноўная задача – забяспечваць работу абсталявання, — гаворыць Аляксандр Іосіфавіч. – Для гэтага трэба дасканала разбірацца ў тэхнічнай дакументацыі, ведаць, як працуюць вузлы і механізмы, своечасова праводзіць тэхабслугоўванне, рамонт і наладку станкоў і вытворчых ліній.
Прадпрыемства вырабляе шмат відаў керамічных будматэрыялаў. Каб не падвесці спажыўцоў, пераналаджваць вытворчыя лініі трэба хутка і якасна. Ад гэтага залежаць прыбытак завода і яго рэпутацыя сярод заказчыкаў.
— Мая работа цікавая і вельмі адказная, — сказаў Аляксандр Крачкоўскі. – Абсталяванне на прадпрыемстве складанае. Радуе, што мае ўменні і навыкі ў калектыве запатрабаваныя.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.