13.01.2022 11:48

Калегі і падпісчыцы

На чарговы Дзень падпісчыка мы накіраваліся ў Красненскае аддзяленне паштовай сувязі. Чытачам прывезлі сувеніры з фірменным лагатыпам, а яны нам падрыхтавалі цёплыя словы і пажаданні, якім заўсёды радуемся, нібы тым падарункам.

Нашы даўнія падпісчыкі Наталля Ганчарова, Святлана Сільвановіч… Нашы даўнія падпісчыкі Наталля Ганчарова, Святлана Сільвановіч…

Разам прыйшлі ў аддзяленне аформіць падпіску работніцы Красненскага кансервавага камбіната — вахцёр Наталля Ганчарова і начальнік лабараторыі Святлана Сільвановіч, якія на памяць сфатаграфаваліся з фірменнымі прызамі ад «МГ».

— Мяне ўжо і раней фатаграфавалі! – усміхаецца Наталля Міхайлаўна. – Расказвалі на старонках газеты пра даўнюю дружбу з маёй сяброўкай.

Нашы падпісчыцы ледзь не ў адзін голас заўважылі, што кожную сераду і суботу з настроем чакаюць «МГ» і ўжо на працягу доўгіх гадоў чытаюць у ёй абсалютна ўсё. Сярод іншага вылучылі навіны, гістарычныя матэрыялы ды аб’явы, якія часам кожнаму могуць спатрэбіцца.

— Да мяне нават суседка спецыяльна прыходзіць, каб пачытаць «МГ»! – дадае Святлана Сільвановіч.

Прочитано 269 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.