З дастаўкайна дом і да запатрабавання
Падпісную кампанію ў Красным і іншых населеных пунктах зоны абслугоўвання аддзялення паштовай сувязі нам дапамаглі правесці яго начальнік Святлана Стэцкая, паштальёны Таццяна Лагуновіч і Святлана Траццяк, аператар Караліна Гайковіч. У рабоце дружнага жаночага калектыву адразу адчуваецца зладжанасць і пераемнасць. Самая вопытная кіраўнік, яна працуе тут 17 гадоў. Прыязджае з Чысці, пачынала паштальёнам і аператарам. Цікава, што Святлана Тадэвушаўна чытае нас і як філолаг, бо ў яе ёсць спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры.
Жыхары тэрыторыі, замацаванай за Красненскім аддзяленнем паштовай сувязі, выпіс-ваюць «Маладзечанскую газету» як на пэўны адрас, так і па сістэме да запатрабавання. Дзень падпісчыка якраз супаў з серадой, таму некаторыя прыходзілі па свежы нумар нашага выдання, а заадно і прадоўжыць падпіску на яго. Такая сістэма яшчэ і дадатковая нагода для вяскоўцаў абмеркаваць журналісцкія матэрыялы. Чытаюць нас людзі рознага ўзросту і розных прафесій. Адна падпісчыца трапна заўважыла: «Выпішу «МГ» — і няма праблем!».
Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.