19.04.2017 9:36

Дзень за днём -- па два радочкі…

Калі жыццё паварочваецца да цябе не самым лепшым бокам і даводзіцца пераадольваць шмат выпрабаванняў, змагацца з хваробамі, вельмі важна ведаць, што ты не адзін. І мець захапленне, якое дапамагае трымаць сябе ў форме, удасканальвацца, будаваць планы…  

Дзень за днём -- па два радочкі… "Маладзечанская газета"

Сям’я, сябры, любімы занятак – тое, што дазваляе маладзечанцы  Таццяне Сушко сустракаць кожны новы дзень са спадзяваннем на лепшае, акрыляе і дае новы імпульс. Нядаўна ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 па вуліцы Будаўнікоў, 24 адбылося адкрыццё яе першай выстаўкі «Натхненне», дзе прадстаўлена каля двух дзясяткаў карцін, вышытых крыжыкам і бісерам. Пейзажы, нацюрморты, сюжэтныя работы. У цэнтры вернісажу іконы: Святая Тройца, Мікалай Цудатворац, Святы Панцеляймон, Святая Матрона і іншыя.

«Не перадаць словамі маё душэўнае трапятанне, калі я вышываю іконы», — прызнаецца Таццяна Пятроўна. Уся яе сям’я прыйшла ў той дзень у бібліятэку: муж, сын Аляксей, маці Аляксандра Нікіфараўна

Таццяна Сушко дзесяць гадоў адпрацавала ў Мясоцкай сельскай бібліятэцы, ездзіла туды штодня з горада. Атрымаўшы другую групу інваліднасці, яна не развучылася бачыць і адчуваць прыгожае, цаніць жыццё і людзей. Расказвае, што нават калі дрэнна сябе адчувае, штодзень абавязкова вышывае два новыя радочкі, каб справа рухалася.

Вышыўка бісерам – нятаннае  задавальненне, камплекты каштуюць больш за 10 рублёў, багет яшчэ даражэйшы. А колькі працы! Адна работа займае не менш за месяц. Лік бісерынак ідзе на тысячы, і кожную трэба прышыць… Памер карцін розны, ёсць даволі вялікія. Рукадзельніца любіць дарыць свае работы, бо гэта часцінка яе душы, добрая энергетыка, якая перадаецца людзям.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў МГ за сераду, 19.04.2017 г.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/sotsium/item/1184-dzen-za-dnjom-pa-dva-radochki.html#sigProId4437a3bba0
Прочитано 1839 раз Последнее изменение 19.04.2017 9:36
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.