22.11.2021 10:11

«Самы лепшы Айбаліт»!

Так гавораць калегі і проста знаёмыя пра галоўнага ветэрынарнага ўрача ААТ «Палачаны» Аляксандра Прыгодскага.

Галоўны ветэрынарны ўрач Аляксандр  Прыгодскі: «Цяляты ж як малыя дзеці». Галоўны ветэрынарны ўрач Аляксандр Прыгодскі: «Цяляты ж як малыя дзеці».

Сёлета па выніках раённых спаборніцтваў ён стаў адным з лепшых работнікаў жывёлагадоўлі.

Яшчэ ў дзяцінстве Сашу ўразіла вядомая казка Карнея Чукоўскага «Айбаліт», і хлопчык вельмі захацеў лячыць жывёл.

— Вывучыў яе на памяць! – усміхаецца Аляксандр. – Але не толькі казка паўплывала на выбар прафесіі. Я, можна сказаць, з дынастыі работнікаў сельскай гаспадаркі. Мама працавала загадчыцай малочнатаварнай фермы, тата быў трактарыстам, бабуля — даяркай, дзед – ветэрынарам.

Аляксандр таксама ўсё жыццё прысвяціў абранай справе, з 2017 года ён працуе ў ААТ «Палачаны», яго жонка Ніна — цялятніцай.

— Ці стала казка рэальнасцю? – цікаўлюся ў ветурача.

— Цалкам. І я гэтаму вельмі рады, — адказвае ён. – Канечне, бываюць цяжкасці, але калі любіш сваю работу, то не заўважаеш іх. Самае складанае, калі маім падапечным патрабуецца дапамога ноччу.

Застаць Аляксандра на рабочым месцы не проста. На працягу дня яго маршрут ад фермы да фермы ці малочнатаварнага комплексу змяняецца па некалькі разоў. Мы сустрэліся з ім у Груздаве.

— Гэты комплекс наш флагман малочнай вытворчасці, — з веданнем справы гаворыць ветурач. – Цяпер спяшаюся на агляд да самых маленькіх цялят. Яны ж як дзеці! А такія ўразлівыя… Нейкім чынам адчуваюць, калі збіраюся ім рабіць уколы – даводзіцца ўгаворваць.

Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.

Прочитано 201 раз Последнее изменение 22.11.2021 10:11
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.