12.10.2021 8:03

Пазнаёмімся з пераможцамі конкурсу

Падведзены вынікі раённага этапу агляду-конкурсу «Ветэранскае падвор’е-2021», у якім прынялі ўдзел 33 члены пярвічных ветэранскіх арганізацый.

— Мы пабывалі на многіх сядзібах, прагледзелі фота і відэаматэрыялы, прадстаўленыя пярвічнымі арганізацыямі ветэранаў і сельскімі, Радашковіцкім пасялковым выканаўчымі камітэтамі. Хочацца ім падзякаваць за актыўнасць і дапамогу ў правядзенні конкурсу, — расказвае Таццяна Шафаловіч, старшыня савета Маладзечанскай раённай арганізацыі ветэранаў, старшыня журы конкурсу. – Пры падвядзенні вынікаў мы разглядалі ў комплексе добраўпарадкаванне сядзібы, наяўнасць малых архітэктурных форм, кветнікаў, агарода, свойскай жывёлы.

Многія ўдзельнікі агляду-конкурсу былі прадстаўлены на старонках «Маладзечанскай газеты».

Пераможцай агляду-конкурсу «Ветэранскае падвор’е-2021» прызнана Данута Чапурок, жыхарка вёскі Дамашы, член Насілаўскай пярвічнай ветэранскай арганізацыі. Другое месца ў Людмілы Язвіцкай з вёскі Пазнякі, якая прадстаўляла Аляхновіцкую «пярвічку». Трэцяе месца раздзялілі Ірына Сіняўская з вёскі Доўгі Лог (Маркаўская «пярвічка») і Ядзвіга Наркевіч з Цюрлёў, член ветэранскай арганізацыі ААТ «Завод Рамбыттэхніка».

Пераможцам у намінацыі «Ад прыроды матэрыял – ад гаспадароў талент» прызнаны Міхаіл Гамеза з Дубрава (Аляхновіцкая «пярвічка»), прызёрамі – Таццяна Бобрык з Маладзечна, якая прадстаўляла ветэранскую арганізацыю ўстаноў адукацыі, Анатолій Шэўчык, член Лебедзеўскай «пярвічкі».

Пераможцай у намінацыі «Кветкавая фантазія» названа Ірэна Ханеўская з пасёлка Сасновы Бор. Прызёрамі сталі Наталля Лявіцкая з Радашковіцкай пасялковай «пярвічкі» і Надзея Куляшова з Насілаўскай арганізацыі ветэранаў.

У намінацыі «Я на падвор’і не адзін» лідарам стаў Валяр’ян Грачыха, старшыня Лебедзеўскай пярвічнай арганізацыі ветэранаў. Прызёры – Раіса Ігнатовіч з Гарадзілаўскай «пярвічкі» і Зоя Ігнаценка (Гарадоцкая «пярвічка»).

У намінацыі «Сабе на карысць» перамагла Галіна Нелюб (Хоўхлаўская «пярвічка»). Прызёрамі сталі Валянціна Ганчарова, намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі ААТ «Маладзечанскі КХП» і Тамара Шчыпонікава, старшыня Сасноваборскай пярвічнай арганізацыі ветэранаў.

У намінацыі «Кветнік ля пад’езда» перамагла Вольга Кірпічнікава з вуліцы Усходняй г.п. Радашковічы. Адзначана таксама вялікая работа па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый маладзечанак Галіны Барада, Людмілы Яснікавай, Таццяны Ганчарык, якая адзначана спецыяльным прызам раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.

Журы вырашыла ўзнагародзіць спецыяльным прызам за лепшае добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка Хрысціну Рындзевіч з вёскі Літва, члена пярвічнай арганізацыі ветэранаў устаноў адукацыі. Таксама адзначана вялікая работа па добраўпарадкаванні прысядзібнага ўчастка Рыгора Кажуры, старшыні Насілаўскай пярвічнай арганізацыі ветэранаў, Марыі Пісаронак з Радашковіцкай сельскай «пярвічкі», Раісы Зуёнак з Гаеўцаў (Палачанская «пярвічка»).

У рамках конкурсу вызначаліся і лепшыя па добраўпарадкаванні малочнатаварныя фермы. Пераможцай стала МТФ «Мароські-2» Аграфірмы «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга» (кіраўнік МТФ №2 Яўгеній Магала).

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

Прочитано 176 раз Последнее изменение 12.10.2021 8:03
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Когда о войне рассказывают дети Сильная женщина »