24.03.2017 14:22

Подростки: дорога привела в колонию

«Не магу справіцца з сынам, ён поўнасцю выйшаў з-пад кантролю», «я не супраць, каб яго накіравалі ў спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову». Такія словы давялося пачуць на судзе ад некаторых маці і, па праўдзе кажучы, ад гэтага стала ніякавата…

Подростки: дорога привела в колонию "Маладзечанская газета"

Слухаецца справа

Актавая зала сярэдняй школы №2 у той дзень на нейкі час ператварылася ў залу судовую. Там пад старшынствам суддзі Маладзечанскага раёна Вольгі Гуд і ў прысутнасці памочніка пракурора Вольгі Кашко разглядаліся справы непаўналетніх Косці Н. і Мікіты В. (назавём хлопчыкаў так). Абодвум па дванаццаць гадоў, Косця – вучань пятага класа СШ №2, Мікіта – чацвёртакласнік СШ №8. Дзе і як яны пазнаёміліся, застаецца загадкай: вучацца ў розных школах, жывуць у розных мікрараёнах, але вось інтарэсы аказаліся аднолькавымі. Толькі разам яны не гурткі наведвалі ды за камп’ютарам бавілі час, а знайшлі сабе занятак, які падпадае пад пэўныя артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Аднак паколькі хлопчыкам не споўнілася 14 гадоў (менавіта з гэтага ўзросту наступае крымінальная адказнасць), іх дзеянні ацэньвалі-
ся згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пратаколы складаліся на бацькоў, а дакладней, на матуль, і тыя аплачвалі штрафы. Маці Мікіты заплаціла 980 рублёў, Косці – 410. Жанчыны выхоўваюць дзяцей адны, а
сям’я Мікіты яшчэ і мнагадзетная. Кожны выпадак разглядаўся на камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Але вывадаў хлопчыкі не рабілі. Як зазначыла намеснік старшыні камісіі Вольга Клепакова, нічога не заставалася, як хадайнічаць аб змяшчэнні непаўналетніх у спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову тэрмінам на два гады.

Лодка, помпа і карта памяці

Першы раз Мікіта трапіў у поле зроку міліцыі ў ліпені 2015 года, калі разам з пяцігадовым братам вечарам на тэрыторыі аўтастаянкі УП «НьюДрайвер», што на вул. Касманаўтаў, разбіў шкло ў 14 машынах. І хаця на маці быў складзены пратакол, але жанчыну пашкадавалі і на першы раз толькі папярэдзілі. Урокам гэта гісторыя для хлопчыка не стала, і літаральна праз некалькі месяцаў з яшчэ адным братам, старэйшым за яго на год, з аўтамабіля «Нісан» яны спачатку ўкралі ключы, а затым і наогул вырашылі на ім пакатацца. Каб не бачыла дзіця, то вырашыла б, што яму няма куды дзяваць сілу і злосць. А на самай справе, гэта хударлявы хлопчык ростам крыху больш за метр… Сярод «подзвігаў» Мікіты таксама парушэнне грамадскага парадку ў інтэрнаце, дзе жыве яго сям’я, і ў дзіцячай паліклініцы. Інтэрвал у гэтых дзеяннях невялікі: ад аднаго да некалькіх тыдняў.   

А вось навучальны 2016 год для Косці і Мікіты пачаўся своеасабліва. Замест таго каб сядзець за падручнікамі, яны захацелі пакатацца на веласіпедзе. Свайго не было, таму вырашылі ўкрасці. Зрабілі гэта адкрыта, з прымяненнем насілля (так запісана ў пратаколе). Пацярпелым быў школьнік, які на два гады меншы за крыўдзіцеляў і таму не змог даць ім адпор. Косцеву маці толькі папярэдзілі, а Мікітавай у чарговы раз выпісалі 230 рублёў штрафу. Літаральна праз месяц малалетнія злодзеі днём з аўтамабіля «Фіят» укралі гумовую лодку, помпу і карту памяці. На пытанне, навошта ім гэтыя рэчы, не змаглі адказаць. На рахунку Косці і брыдкаслоўе ў адрас дарослага чалавека, якое каштавала яго маці 180 рублёў штрафу, бадзянне ноччу па горадзе. Разам з яшчэ адным «цімураўцам» пад прычынай дапамагчы ва ўборцы зайшлі ў кватэру да пажылой жанчыны і ўкралі з кашалька 25 рублёў. І зноў пратакол і штраф. 

Іх стыхія — вуліца

«Паслужны спіс» злачынстваў і правапарушэнняў для дванаццацігадовых падлеткаў даволі значны. На пытанне суддзі, навошта яны гэта рабілі, ні адзін не сказаў нічога слушнага. Косця спрабаваў усё спіхнуць на Мікіту, а той толькі ўсміхаўся і гаварыў, што нічога не ведае. Адзінае, у чым яны ўпэўнены, што ім нічога не будзе, бо яшчэ малыя. Вучацца хлопцы таксама дрэнна. На ўроках ім нецікава, яны перашкаджаюць адна-
класнікам і настаўнікам. Косця імкнецца быць лідарам, вось толькі лідарства ў яго па пропуску заняткаў — з пачатку сту-
дзеня 136 урокаў. Аднакласнікі стараюцца абыходзіць іх бокам, асабліва дзяўчынкі. Косця, напрыклад, кантраляваць свае паводзіны наогул не можа, яго рэакцыя нават на самую бяскрыўдную заўвагу можа быць непрадказальнай. Ён і на судзе то плакаў, то ўсміхаўся, то з лёгкасцю вярнуў віну на іншых. Ні ў адной са спартыўных секцый надоўга не затрымліваўся. Дысцыпліна не для яго. І маці не можа з ім справіцца. Калі дома, то кантралюе сына, калі на рабоце, то ён робіць што хоча. Бацька з імі не жыве, выхаваннем хлопчыка не займаецца.

Не лепшая сітуацыя і ў другой сям’і. Маці таксама вымушана спраўляцца з дзецьмі адна, пакуль бацька адбывае пакаранне. Сям’я неаднаразова была ў сацыяльна небяспечным становішчы, нават прымянялася працэдура дзяржабароны. Дырэктар СШ №8 Аляксей Шарамет расказаў, што школа не стаіць убаку ад іх праблем, але кантраляваць паводзіны падлетка становіцца амаль немагчыма. Мікіта нікога не слухае, імкнецца і дома верхаводзіць, падбухторваючы і братоў на дрэнныя ўчынкі. Між тым выгляд у хлопчыка проста анёла, і ад гэтага становіцца ніякавата.

На якім этапе сямейнага выхавання сітуацыя выйшла з-пад кантролю – сказаць цяжка. І псіхолагі, і сацыяльныя педагогі, і класныя кіраўнікі абедзвюх школ адзначаюць, што маці заўсёды ішлі на кантакт, прыслухоўваліся да парад, але знайсці агульную мову з дзецьмі так і не змаглі. З дзіцячай непасрэднасцю тыя расказвалі на судзе, што іх і на вуліцу не пускалі, і камп’ютара пазбаўлялі, і нават фізічна каралі… Мікіта наогул назваў сябе «дрэнным хлопчыкам». Складвалася ўражанне, што яны нават не разумеюць, што на самай справе адбываецца і што іх чакае далей.
Пэўныя штрыхі да партрэтаў школьнікаў унеслі і супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Андрэй Клемянок і Яўгеній Кафтанаў. Толькі, на жаль, фарбы ўсе былі чорныя… Яны адзначылі, што стыхія падлеткаў – вуліца. Толькі там ім па-сапраўднаму цікава, там яны адчуваюць волю і робяць што хочуць.

Вердыкт суда быў адназначным – накіраваць хлопчыкаў у Магілёўскую  спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову. Хочацца спадзявацца, што за два гады іх паводзіны зменяцца ў лепшы бок…

Прочитано 2140 раз Последнее изменение 24.03.2017 14:22
Алена Лашук

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.