Новости Молодечно и Молодечненского района

«Раёнку» ведаюць усюды

  • 2024-08-07 07:11:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Вёска Бярозаўцы пакідае добрае ўражанне. Падворкі тут дагледжаныя. Дамы акуратныя. Жыхары гасцінныя.

– Людзі ў нас жывуць дружна, – гаворыць мясцовая жыхарка Ірына Козел. – Самаму даросламу жыхару споўнілася 90 гадоў. Шмат дачнікаў. Аўтакрама прыязджае па аўторках і пятніцах. Можна і тавары купіць, і заказ зрабіць. Праводзяцца святы вёскі, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Субяседніца раней працавала на пошце. «Раёнку» пачала выпісваць, яшчэ калі яна называлася «Святло камунізму». Адзін з рарытэтных экзэмпляраў захоўваецца ў Ірыны Эдуардаўны. Яна і сама была гераіняй нашых публікацый.

– На вёсцы не засумуеш, – паведаміла жанчына. – Сям’ёй трымаем вялікую гаспадарку (гусей, авечак, карову). Сёння на мабільнай малатарні будзем абмалочваць збожжа. Работы хапае. Аднак да такога раскладу я прывыкла.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ