Сёння, 3 верасня, у Мінску, са Свята-Духава кафедральнага сабора стартавала штогадовая навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў».
Удзельнікі экспедыцыі, сярод якіх прадстаўнікі духавенства, вучоныя і дзеячы культуры, наведаюць і асвяцяць знакавыя месцы.
У праграме - духоўна-асветніцкія канферэнцыі, сустрэчы з вернікамі, працоўнымі калектывамі і наведванне сацыяльных устаноў.