Новости Молодечно и Молодечненского района

Зноў зламаная лаўка!

  • 2018-01-15 08:13:55
  • Алег Бяганскі


Да тэмы варварства наша газета звяртаецца рэгулярна. На жаль, падстаў для гэтага хапае. То з прыпынку грамадскага транспарту знікне шыльда з раскладам руху аўтобусаў, то на сцяне жылога дома з’явяцца непрыстойныя надпісы. Іншы раз вынаходлівасці хуліганаў можна толькі пазайздросціць. Шкада толькі, што накіравана яна выключна на разбурэнне.

Вось і тут невядома, каму перашкаджала лаўка. Стаяла яна ля дарогі, кожны мог на яе прысесці. Аднак знайшоўся «герой», які выразаў на сядзенні пустое месца. Мабыць, ён адлюстраваў тое, што сам сабой уяўляе.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.