Новости Молодечно и Молодечненского района

Жывёла -- на кантролі

  • 2018-03-06 12:12:17
  • Соб. инф.

Адна з галоўных яго задач закона — неабходнасць дзяржаўнага рэгулявання і вызначэнне найбольш эфектыўных спосабаў кантролю бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў жывёльнага паходжання.

Кантралюецца кожны этап харчовага ланцуга ад нараджэння жывёлы, яе ўтрымання і кармлення, метадаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння з выкарыстаннем ветэрынарных прэпаратаў, спосабаў забою, перапрацоўкі сыравіны, рэалізацыі і кантролю якасці і бяспекі гатовай прадукцыі, якая трапляе да спажыўца.

Уладальнікі сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў) абавязаны (за выключэннем адносін, што ўзнікаюць пры выкарыстанні сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў) фізічнымі асобамі для ўласных патрэб і пры адсутнасці мэты атрымання прыбытку і г.д.) уносіць у рэестр сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў) наступную інфармацыю: дату і месца нараджэння жывёлы, звесткі аб праведзеных у адносінах да яе ветэрынарных мерапрыемствах, аб перамяшчэнні, забоі, падзяжы і г.д.

Праведзеныя мерапрыемствы паказалі, што не ўсе ўладальнікі жывёлы ўносяць неабходную інфармацыю. Напрыклад, на 1 студзеня ў раёне ўстаноўлены факт незанясення звестак аб праведзеных у дачыненні да сельскагаспадарчай жывёлы ветэрынарных мерапрыемствах і звестак аб яе забоі, падзяжы. Акрамя гэтага, дублікаты згубленых бірак не былі заказаныя, у той час як частка жывёлы была рэалізаваная.

Звяртаем увагу ўсіх кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, што з 31 студзеня 2018 года за парушэнне парадку ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі сельскагаспадарчай жывёлы (статкаў) артыкулам 15.65 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

МАЛАДЗЕЧАНСКІ МІЖРАЁННЫ КАМІТЭТ ДЗЯРЖКАНТРОЛЮ.