Новости Молодечно и Молодечненского района

З Шышы тры мяшкі воўны

  • 2024-02-23 06:50:25
  • Алег Бяганскі

– Прывезлі вярблюдзіцу мы з Калужскай вобласці, – гаворыць гаспадыня аграсядзібы Анастасія Чарняўская. – Шыша аказалася добрай, ласкавай, вельмі спакойнай. Даглядаць яе нескладана. Есць вярблюдзіца тое, што каровы і коні. Вельмі любіць агародніну. Нарыхтоўваем для яе сена і галінкі.

А яшчэ штогод гаспадары атрымліваюць ад падапечнай тры поўныя мяхі вярблюджай воўны. Каштоўная сыравіна раздаецца людзям (у тым ліку мнагадзетным сем’ям). З яе робяць сувеніры, іншыя вырабы. І сабе карысць, і памяць пра незвычайнага жыхара аграсядзібы.

Сярод іншых хвастатых насельнікаў «Мары дзяцінства» – коні, ламы, страусы, жураўлі, буслы, дэкаратыўныя галубы, іншыя «пасажыры Ноева каўчэга». Усіх умовы Маладзечаншчыны задавальняюць.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ