Новости Молодечно и Молодечненского района

З адной школы – у адну гаспадарку

  • 2021-03-22 07:55:50
  • Людміла Цар

— Сам я з Маросек. Пасля заканчэння аграмеханічнага факультэта Дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта прыехаў у лебедзеўскую гаспадарку. У калектыве ўжо амаль год, — гаворыць Павел. — Прымяняю на практыцы тэарэтычныя веды, пераймаю вопыт калег. Многаму стараюся навучыцца ў галоўнага інжынера Канстанціна Жданава, разам з якім вырашаем тэхнічныя пытанні. Толькі на некалькі гадоў старэйшы за мяне загадчык рамонтнай майстэрні Яўгеній Кохан. Так што моладзь у нас ёсць.

У аграфірме Павел праходзіў вытворчую практыку і з калегамі добра знаёмы. Цяпер адказвае за спраўнасць сельгастэхнікі. Ён рад, што ў гаспадарцы абнаўляецца машынны парк.

— Круглы год працуем плённа, адчуваем адказнасць за сваю работу. А самы напружаны час, вядома, пасяўная і ўборачная кампаніі, — гаворыць Павел.
Аліна Вараўка вучылася на факультэце прадпрымальніц-тва і кіравання БДАТУ. У агра-фірме працуе са жніўня 2019 года.

— Мяне адразу ўвялі ў курс спраў, дапамаглі слушнымі парадамі,— гаворыць Аліна. – Галоўны эканаміст Алена Грынь заўсёды рада падзяліцца прафесійнымі сакрэтамі, як і іншыя калегі. У ліку маіх службовых абавязкаў налічэнне і аналіз заработнай платы. У выбранай прафесіі я не расчаравалася, наадварот, хачу ўдасканальвацца далей. Я ведала, што буду працаваць у Лебедзеве. Гаспадарка давала мне мэтавае накіраванне на вучобу, я вярнулася сюды маладым спецыялістам. У аграгарадку жыццё адрозніваецца ад гарадскога, але свае плюсы ёсць, тут заўсёды павольны, разважны рытм, адчуваецца падтрымка землякоў.

Людміла ЦАР.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.