Незвычайны ўрок арганізавалі ў рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам», якая ладзіцца пры садзейнічанні раённай Камісіі па справах непаўналетніх. У ліку галоўных мэт – фарміраванне ў дзяцей і моладзі свядомых законапаслухмяных паводзін, прывіццё духоўных і маральных каштоўнасцей, імкнення да здаровага ладу жыцця.
Урок для васьмікласнікаў правяла класны кіраўнік Юлія Качынская. Школьнікі адзначалі станоўчыя якасці адзін у аднаго, перадаючы папяровае сэрца як сімвал шчырых кампліментаў. Уяўлялі зорнае неба, на якім выбіралі саму яркую зорку і асыцыявалі яе са сваімі марамі, мэтамі, жаданнямі. Юлія Анатольеўна прачытала і прытчу пра зайздроснага мудраца, прапанаваўшы ім няпростыя сітуацыі і самастойна прыдумаць іх фінал.
– Класная гадзіна паказала, што дзецям важна не застацца сам-насам у складанай сітуацыі, – заўважыла педагог. – Што тычыцца мар і жаданняў, то яны ў школьнікаў розныя. Але ўсе вартыя ўвагі дарослых, бо за марамі могуць хавацца і праблемы.
– Сур’ёзныя тэмы ўзаемаадносін, пошукаў рашэння праблем і сябе мы закранаем і па-за рамкамі акцыі «Сябруем з законам», – рэзюмавала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце школы Анастасія Кулёнак. – Ажыццяўляем комплексныя меры, накіраваныя на прафілактыку супрацьпраўных, суіцыдальных паводзін непаўналетніх, а таксама прапагандуем адказнае бацькоўства.
Ірына РАБУШКА
Фота: архіў Гарадзілаўскай СШ