Пры гэтым ён абсалютна бяскрыўдны і можа гадавацца на ферме. Я і сам спачатку ў гэта не верыў, але пераканаўся, што такое можа быць. Маю на ўвазе слімакоў.
У сваім жыцці бачыў шмат ферм. І гэта не дзіўна, бо дзяцінства і юнацтва правёў на вёсцы. Працуючы ў газеце, наведваў аб’екты жывёлагадоўлі. Таму ўяўленне аб фермах меў цвёрдае: гэта вялікае памяшканне, у якім уздоўж праходаў за спецыяльнай агароджай утрымліваюцца сельскагаспадарчыя жывёлы.
У парку «Слімак», што ў Радашковічах, усё па-іншаму. Тутэйшыя насельнікі мірна «пасуцца» на спецыяльных латках. Ежай ім служаць морква, агуркі, іншая агародніна. А ў якасці агароджы выступаюць крышталікі солі – такую лінію жывёла дакладна не перасячэ.
Яшчэ раз упэўніўся, што ў прыродзе няма нецікавых відаў жывых істот. У кожнай пэўная роля ў экасістэме. Некаторых чалавек уключыў у свой гаспадарчы абарот. Аднак увагі патрабуюць усе нашы суседзі па планеце. У тым ліку такія «прымітыўныя», як слімакі.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ