Новости Молодечно и Молодечненского района

Харчовая бяспека для жывёлы

  • 2024-11-13 07:39:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Калі ў адзін з дзён завітаў у СУП «Хажоваагра-2009», у гаспадарцы завяршалася ўборка кукурузы на сілас. Аграрыі стваралі для грамадскага статка трывалую падушку харчовай бяспекі.

На адным з палёў працавала магутная тэхніка. Адвозілі зялёную масу механізатар Віктар Завадскі і малады спецыяліст інжынер-механік Мікіта Давідовіч. За кожны рэйс яны перавозілі па 8-9 тон грузу. Кормаўборачным камбайнам кіраваў Сяргей Давідовіч, адзін з найбольш вопытных работнікаў гаспадаркі.

– Хутка закончым уборку, – адзначыў Віктар Завадскі. – Калі да тэхнікі ставіцца беражліва, яна не падвядзе. Сам я сёлета быў задзейнічаны на розных работах: апрацоўваў глебу, сеяў буракі, кукурузу, выконваў іншыя заданні. Калі працуеш у сельскай гаспадарцы, трэба быць універсальным спецыялістам.

Алег БЯГАНСКІ
Фота: Аляксей ПЛАТКО