Але ПІЛЕЦКАЙ падабаецца размеранае вясковае жыццё. Як і яе ўнучцы НАДЗЕІ.
– Нарадзілася я ў Скавародках, – гаворыць Ала Іванаўна. – Калі працавала ў зелянгасе, жыла ў горадзе. Затым зноў вярнулася ў вёску. Люблю прастор, прыроду. У мяне на падворку шмат руж, іншых кветак. Прадукты нам прывозіць аўтакрама. Увогуле, наша вёска жывая, людная. Пустых дамоў мала. І гэта радуе.
Наконт назвы населенага пункта субяседніца выказала меркаванне, што паходзіць яна ад асаблівасці мясцовасці. Атачаюць вёску ўзгоркі. Яны быццам краі ў скаварады.
– Я рада ранняй вясне, – заўважыла Ала Пілецкая. – Такія на маім вяку былі ўжо. Значыць, хутка распусцяцца кветкі, зацвітуць сады.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ