Новости Молодечно и Молодечненского района

Вясковы стыль

  • 2025-02-28 07:03:00
  • Олег Беганский

Мікалай БАРАДАКА разам з жонкай Браніславай Аляксандраўнай жыве ў Дубраве з 1976 года. Вясковы стыль жыцця ім падабаецца.

– Калі пераехалі ў вёску, мясцовая гаспадарка забяспечыла нас жыллём, – гаворыць Мікалай Барысавіч. – Спачатку гэта быў барак, а праз кароткі час атрымалі добраўпарадкаваную кватэру з усімі выгодамі. Вёска нам спадабалася. Яна прыгожая, адметная. Мы і самі з сельскай мясцовасці. Да працы прывыклі з дзяцінства. Калі засяляліся ў кватэру, побач з домам пасадзіў невялікі дубок. Цяпер гэта магутнае дрэва. У яго цені летам любім збірацца.

Браніслава Аляксандраўна дадала, што ўсе людзі ў доме дружныя. Разам святкуюць радасныя падзеі, паважаюць адзін аднаго. Што тычыцца стылю жыцця, ён усіх задавальняе: можна спалучаць гарадскі камфорт і вясковыя магчымасці, напрыклад, трымаць агарод. Галоўнае, каб быў мір на зямлі.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ