У рамках месячніка актывісты Маладзечанскай раённай ар ганізацыі дабрачыннага таварыства праводзяць шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх збор сродкаў і ахвяраванняў для дапамогі найбольш неабароненым катэгорыям насельніцтва, ажыццяўленне медыцынскай дапамогі на даму адзінокім састарэлым, інвалідам і інш.
Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Яўгенія Русецкая, вялікую дапамогу ў ажыццяўленні дабрачынных мерапрыемстваў ёй аказваюць валанцёры пярвічных арганізацый таварыства. Яны працуюць на прадпрыемствах, у арганізацыях, а таксама па месцы жыхарства.
Адна з самых вялікіх «пярвічак» дзейнічае ў «Камунальніку». Яе вось ужо на працягу шасці гадоў узначальвае Іна Смаленская (на здымку). На прадпрыемстве яна працуе бухгалтарам аддзела працы і заработнай платы. Участак работы не з лёгкіх. Але знаходзіць час і для грамадскай дзейнасці. На працягу амаль трох гадоў Іна Яўгеньеўна ўдзельнічае ў праекце па аказанні дапамогі цяжкахворым на туберкулёз.
— Нягледзячы на вялікую занятасць, мне падабаецца быць валанцёрам, — гаворыць І. Смален-
ская. — Гэта дае разуменне патрэбнасці і карыснасці людзям. Я бачу і ўсім сэрцам адчуваю, як мая дзейнасць уплывае на жыццё людзей, якім я дапамагаю. Нягледзячы ні на што, у мяне зноў і зноў адкрываецца другое дыханне, і я гатова ісці далей, дапамагаць людзям проста каб бачыць іх удзячныя вочы. Здаецца, дробязь, а для валанцёра гэта вялікі стымул дзейнічаць.
Aота: Вячаслаў ТАБУЛІН.