Новости Молодечно и Молодечненского района

Вядзецца хімпраполка, сеецца кукуруза

  • 2023-05-12 09:03:49
  • Алег Бяганскі

Цяпер у гаспадарках Маладзечаншчыны вядуцца хімічная праполка сельскагаспадарчых культур, сяўба траў, перазалужэнне пашы. Таксама важная задача -- падрыхтоўка да корманарыхтоўчай кампаніі. Тут асноўная ўвага надаецца стану тэхнікі. Трэба, каб корманарыхтоўчыя камбайны і іншыя агрэгаты не падвялі ў час зялёнага жніва.

Аднак і сеялкі ў гаспадарках таксама ўсё яшчэ задзейнічаны. У раёне перайшоў экватар пасеў кукурузы. Лідзіруюць у пасеве царыцы палёў ААТ «Гарадзілава», аграфірма Лебедзева, ААТ «Селеўцы».

Пад грэчку на Маладзечаншчыне адведзена 200 гектараў. Зярняты гэтай каштоўнай сельскагаспадарчай культуры закладваюцца ў глебу ў аптымальныя тэрміны.

Тэмп работы на палях высокі. Гэтаму садзейнічаюць добрае надвор’е і высокі ўзровень арганізацыі працы.

Алег БЯГАНСКІ.