Новости Молодечно и Молодечненского района

Важная справа для нашчадкаў пераможцаў

  • 2025-05-25 08:47:00
  • Олег Беганский

У час падрыхтоўкі да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Аляхновіцкі сельскі Дом культуры звярталіся мясцовыя жыхары, каб дапамагчы ў зборы інфармацыі або прадставіць пэўныя артэфакты.

Гэта было важна для людзей. Яны дзяліліся гісторыяй сваіх сем’яў, расказвалі пра сваякоў – удзельнікаў вайны. Адной з такіх добраахвотных памочніц была Раіса Маёрава. У час Вялікай Айчыннай змагаліся з гітлераўцамі многія члены яе сям’і. Памяць пра іх заўсёды з Раісай Мікалаеўнай. Вось чаму яна прыняла актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» – падзялілася матэрыяламі аб сваёй радні.

Алег БЯГАНСКІ
Фота: архіў Людмілы ЗЕНЬЧЫК