Новости Молодечно и Молодечненского района

Валанцёры БРСМ побач!

  • 2020-10-05 08:48:46
  • Ірына Рабушка

— У нашым раёне арганізавана 20 валанцёрскіх атрадаў – яны яднаюць больш за 300 юнакоў і дзяўчат, — заўважае другі сакратар райкама БРСМ Алена Станкевіч. – Гэтымі асеннімі днямі, безумоўна, асабліва шмат спраў на прысядзібных участках. Нашы добраахвотнікі рупліва наводзяць парадак на падворках і ў агародах, дапамагаюць з хатнімі справамі.

Пры райкаме БРСМ працягвае дзейнічаць тэлефонная маладзёжная лінія па нумары 50-56-72. Калі пенсіянер звернецца з просьбай, валанцёры дапамогуць набыць і прынесці прадукты, лекі. За паўгода існавання лініі на яе патэлефанавала больш за паўсотні чалавек.