Новости Молодечно и Молодечненского района

Валачобнікі гулялі, шчасця і дабра жадалі

  • 2024-05-18 10:31:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

На Вялікдзень работнікі Лебедзеўскага сельскага Дома культуры сталі валачобнікамі. З песнямі, цёплымі словамі і шчырымі пажаданнямі яны завіталі ў вёску Асанава.

У выкананні валачобнікаў пранікнёна гучалі песні, што ўслаўляюць Хрыста, яго Святое Уваскрэсенне. Слухачоў натхнялі шчырыя пажаданні радасці, шчасця, узаемаразумення, дабрабыту, міру, поспехаў у працы.

Як адзначыла загадчыца СДК Вольга Зяновіч, валачобныя і калядныя абрады ў Лебедзеве ладзяцца рэгулярна. Не застаюцца па-за ўвагай іншыя населеныя пункты сельсавета. Мясцовыя жыхары рады ўбачыць на вуліцы і запрасіць на падворак удзельнікаў свят. Такая форма захавання культурнай спадчыны падабаецца землякам.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ