Новости Молодечно и Молодечненского района

Вакансии предлагает «Косвик»

  • 2018-11-27 11:31:34
  • Алег Бяганскі


Патэнцыяльных работнікаў, жыхароў горада і раёна прапановы працаўладкавання зацікавілі. Людзі на працягу некалькіх гадзін падыходзілі да спецыялістаў прадпрыемства, пыталіся пра ўмовы працы, сацыяльны пакет і зарплату. Многія прасілі брашуры і іншыя раздатачныя матэрыялы.

— Цікавасць да кампанii «Косвік» на Маладзечаншчыне невыпадковая, — адзначыла начальнік службы персаналу Алена Марчанка. – На прадпрыемстве працуе шмат жыхароў горада і раёна. Вытворчасць размешчана ў Заслаўі, да якога зручна дабірацца электрычкай. Да таго ж сёння мы набіраем персанал на базу адпачынку «Вілія». Гэта структурнае падраздзяленне кампаніі знаходзіцца недалёка ад Маладзечна.
Як падкрэсліла субяседніца, прадпрыемства пастаянна нарошчвае выпуск прадукцыі – паркету вышэйшай якасцi. Колькасць і аб’ёмы заказаў павялічваюцца. Каб задаволіць патрэбы пакупнікоў больш чым з 80 краiн свету, трэба набіраць новыя i лепшыя кадры.

На дні наймальніка першаснае субяседаванне маглі прайсці ў асноўным прадстаўнікі рабочых прафесій — станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў, электраманцёры, вадзіцелі... У выпадку працаўладкавання гарантаваліся поўная кампенсацыя выдаткаў на праезд электрычкай, частковая — за абеды, бясплатнае навучанне канкрэтнай прафесii, павышэнне квалiфiкацыi і іншае.

— Адна з асаблівасцей палітыкi найму кампанii «Косвік» — сустрэчы прэтэндэнтаў на вакансіі з майстрамі, пад кіраўніцтвам якіх яны будуць працаваць. Таксама прадугледжваецца знаёмства з патэнцыяльным рабочым месцам. Гэта дазваляе атрымаць максімальна поўную інфармацыю пра асаблівасці працы, прыняць узважанае рашэнне працаваць у нашай кампанii, — падкрэсліла Алена Марчанка.

Даведка. Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Косвік» створана 24 гады таму. Асноўная прадукцыя кампаніі – высакаякасны паркет. Дылерская сетка ахоплівае больш за 40 краін, у тым ліку Канаду, ЗША, Iндыю, Кiтай, Аўстралiю, Расію, Украіну, Казахстан, краіны Балтыі, Персідскага заліва і іншыя. На прадпрыемстве працуюць амаль 680 чалавек.