Новости Молодечно и Молодечненского района

Уратаваць жыццё. Вечнае

  • 2021-12-24 12:20:58
  • Ірына Рабушка

Медыцынскія камбінезоны, рэспіратары, ахоўныя шчыткі і маскі, бахілы перадалі ад парафіі святога Казіміра ў Маладзечне – цеснае супрацоўніцтва з ёю доўжыцца ўжо не першы год. Усё гэта набыта за грошы братоў Капуцынаў, якія служаць у названай парафіі.


-- У гэты светлы для каталіцкага і праваслаўнага свету час асабліва важна дапамагаць адзін аднаму і адкрыць свае сэрцы добрым справам, -- заўважыў Андрэй Жылевіч, настаяцель кляштара Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. – Езус нарадзіўся, каб ратаваць чалавека ад граху і даць надзею на вечнае жыццё. Медыкі ратуюць фізічнае жыццё, дапамагаюць пазбавіцца ад хвароб, прыкладаюць немалыя намаганні, каб палепшыць здароўе пацыентаў. Нашы пакліканні падобныя. І мы рады, што нейкім чынам ад імя каталіцкага касцёла парафіі святога Казіміра і Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў таксама можам працягнуць руку падтрымкі, тым больш у складаны час пандэміі.


Медыкі на чале з галоўным урачом ЦРБ Дар’яй Калядзіч падзякавалі за дапамогу і яшчэ раз падкрэслілі, што здароўе -- гэта каштоўны дар, і яго трэба берагчы.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.