Новости Молодечно и Молодечненского района

У вясковым магазіне павінны прадавацца садавіна і агародніна

  • 2024-10-03 06:59:24
  • Олег БЕГАНСКИЙ

У гэтым упэўнена індывідуальны прадпрымальнік Святлана РАГАЧЭВІЧ. Магазін, дзе яна працуе, адкрыты ў Хажове прыкладна два з паловай месяцы таму.

– Пры фарміраванні асартыменту арыентуюся на попыт пакупнікоў, паведаміла Святлана Чаславаўна. – Заключаю з пастаўшчыкамі адпаведныя дагаворы. Не ўсе вяскоўцы з-за свайго ўзросту або стану здароўя могуць працаваць на падворку, даглядаць сад і агарод, весці гаспадарку. Таму вітамінная прадукцыя павінна прадавацца і ў сельскім магазіне.

Субяседніца адзначыла, што галоўнае пры рабоце з пакупнікамі – ветлівасць і добразычлівасць. Для некаторых людзей паход у магазін – сапраўдная падзея. Яны не толькі тавар набываюць, але і дзеляцца з прадаўцом навінамі. У вёсцы ўсе ведаюць адзін аднаго. У гэтым спецыфіка дзейнасці работніка гандлю.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ