Праз некалькі хвілін начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў разам з карэспандэнтам «МГ» былі на месцы. Сям’я лебедзяў (дзве дарослыя птушкі і тры маладыя) даверліва падплыла да берага. На шыю аднаго з птушанят сапраўды наматалася лёска. Яна не давала яму нармальна дыхаць і глытаць ежу. Бацькі не маглі дапамагчы свайму дзіцяці.
Уладзіслаў Чарноў з дапамогай кавалачкаў хлеба прывабіў лебядзіную сям’ю як мага бліжэй, на адлегласць выцягнутай рукі. Злавіць саслабелую птушку было няцяжка. Затым маладога лебе-дзя перанеслі на капот аўтама-біля, і начальнік райінспекцыі па ахове прыроды вызваліў птушаня ад лёскі.
Затым для птушак правялі антыстрэсавую тэрапію. «Лекамі» паслужылі тыя ж кавалачкі хлеба.
— Вось яскравы прыклад, да чаго можа прывесці забруджванне прыродных ландшафтаў, — адзначыў Уладзіслаў Чарноў. – Хтосьці выкінуў у вадаём непатрэбны скрутак лёскі. У выні-ку ледзь не загінула прыгожая птушка. Людзі павінны берагчы прыроднае асяроддзе, клапа-ціцца пра яго насельнікаў. Толькі так мы захаваем багацце зямлі, на якой жывём.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.