-- Тры святы сталі прыгожай нагодай для таго, каб сустрэцца, парадавацца падзеі разам як адна хрысціянская сям’я, -- адзначалі маладзечанцы.
У 12.00 у касцёле адбылася Святая Імша, пасля яе -- адкрыццё дзіцячай пляцоўкі.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел трэці сакратар Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Тамашэк і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Аксана Бурак.
Праект пасольства Славакіі рэалізаваны сумесна з мясцовымі вернікамі і спонсарамі.
Шмат прыемных уражанняў дзецям і дарослым прынесла забаўляльная праграма на свежым паветры. Свята адбылося напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей і прымеркавана да заканчэння навучальнага года.
(Рэпартаж з мерапрыемства чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «МГ»).
Тэкст і фота: Людміла ЦАР.