Новости Молодечно и Молодечненского района

У магазіне кампаніі «Будпрадукт» у Радашковічах прапануюць тавары навагодняга асартыменту

  • 2020-12-08 08:53:09
  • Алег Бяганскі

Ёлачныя ўпрыгажэнні, гірлянды, цацкі створаць у дамах і кватэрах адпаведны настрой. У магазіне можна набыць і салодкія падарункі для радні і блізкіх, прадукты для святочнага стала. Персанал робіць
усё, каб пакупнікі прыходзілі сюды зноў.

Дададзім, што акрамя харчовых прадуктаў, аддзелачных, будаўнічых матэрыялаў у магазіне прадаецца «Маладзечанская газета». Такім чынам, гандлёвы аб’ект дае магчымасць пакупнікам атрымліваць якасную, даступную і цікавую інфармацыю, у тым ліку, пра Радашковічы.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.