Новости Молодечно и Молодечненского района

У аграгарадку Беразінскае адкрыўся сёмы па ліку гандлёвы аб’ект

  • 2024-02-07 04:56:00

Чарговы магазін у Беразінскім адкрыў мясцовы прадпрымальнік Сяргей Арловіч. Ён мае немалы вопыт у арганізацыі і развіцці гандлёвай справы. Сяргей Вячаслававіч узяў у арэнду будынак былога магазіна райспажыўтаварыства, сам адрамантаваў яго. Поспехаў у рабоце яму пажадала і начальнік аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Алена Белановіч, якая таксама прыехала на адкрыццё магазіна. Па яе словах, на Маладзечаншчыне кожны год адкрываюцца гандлёвыя пункты. Да прыкладу, летась у сельскай мясцовасці з’явіліся 23 новыя магазіны (па продажы як прадуктаў, так і нехарчовых тавараў), з пачатку гэтага года – ужо два. Алена Францаўна заўважыла, што асаблівы ўпор зроблены на тое, каб аб’екты так званай крокавай даступнасці былі ў «спальных» гарадскіх раёнах і вёсках. Таксама яна зазначыла, што не ўсе магазіны вытрымліваюць канкурэнцыю, таму што за спажыўцоў сапраўды трэба змагацца і ўмець матываваць іх на пакупку. Алена Белановіч звярнула ўвагу і на тое, што ў сельскай мясцовасці недастаткова развіта сетка грамадскага харчавання, таму жадаючыя могуць рэалізаваць свае задумы ў гэтай сферы.

Ірына РАБУШКА
Фота: архіў Гарадзілаўскага сельвыканкама і Алены БЕЛАНОВІЧ