
Дзень роднай мовы, акцыя «Кожная пятніца - роднае сваё» і Масленіца! Вось гэта дзень!
У Маркаве сёння гучалі беларускія песні, гулялі ў традыцыйныя масленічныя гульні, пяклі бліны. Падрабязней пра бліны: мука «Лідская», алей рапсавы, масла «Брэст-Літоўскае», малако і яйкі са сваёй гаспадаркі, рэцэпт маркаўскі (засакрэчаны). Усіх са святамі!






Любіце і шануйце сваё роднае, беларускае!