Новости Молодечно и Молодечненского района

Требуется помощь! Влад и Рома Чернецкие

  • 2017-09-18 10:35:45
  • Людміла Цар



Кожны дзень мамы Алены Тадэвушаўны падобны адзін на адзін. Трэба сабраць у гімназію малодшага Ваню, навесці парадак у доме, памыць бялізну, смачна накарміць дзяцей, аказаць медыцынскую дапамогу, пераапрануць. Абавязкова пазаймацца з хлопцамі: пачытаць, падказаць, падтрымаць. Яна стараецца ў любую хвіліну днём і ноччу быць побач. Шмат работы і на прысядзібным участку, дзе сям’я вырошчвае садавіну і агародніну.

Ветлівая, рухавая жанчына не наракае на свой лёс. Ісці па нялёгкім жыццёвым шляху ёй дапамагае шчырая вера. Алена расла ў веруючай сям’і, да праваслаўя прыйшла ў свядомым, 25-гадовым узросце. Выйшла замуж, зведала радасць мацярынства, адчула пранізлівы боль за сваіх сыночкаў. На ўласным вопыце пераканалася, што Гасподзь у радасці і горы заўсёды побач. Ёй некалі думаць пра сябе, яе жыццё – сям’я, дзеці.

— У першы клас СШ №2 Улад ішоў, як і яго аднагодкі, з радасным настроем і прыгожымі кветкамі. Старанна вучыўся, радаваў поспехамі. Але мы ўсё часцей заўважалі, што хлопчык кульгае, стаў скардзіцца на  тое, што яму цяжка хадзіць, — расказвае мама. — Звярнуліся да дактароў. З Маладзечна накіравалі ў Бараўляны, дзе паставілі несуцяшальны дыягназ, які і вымавіць складана. Рухацца яму станавілася ўсё больш цяжка. Недзе ў сярэдзіне другога года навучання сын не змог хадзіць самастойна. Настаўнікі сталі займацца з ім дома.

Улад закончыў 9 класаў, атрымаў атэстат і пахвальную грамату. Але ўжо больш за паўгода ён прыкаваны да ложка, ля якога вялікімі літарамі напісаны словы малітвы. Хлопчык добра іх ведае. Цікавяць яго духоўная літаратура, кнігі пра космас, сучасную тэхніку. Ёсць мастацкія схільнасці. Прыцягвае ўвагу вялікая карціна з выявай велічнага праваслаўнага сабора, складзеная з маленькіх пазлаў. На адваротным баку чытаю кранальны надпіс: «Я, Чарнецкі Уладзіслаў Уладзіміравіч, склаў мазаіку, якую мне падарылі 21 ліпеня 2011 года. Закончыў 25 жніўня». Дзіцячай рукой пазначаны канкрэтныя даты, калі ён «узводзіў» свой папяровы храм.

Гісторыя Ромы падобная да дробязей. Таксама пераломным у яго жыцці стаў васьмігадовы ўзрост. Цяпер хлопчык не ходзіць увогуле. З дзевяцікласнікам Раманам настаўнікі займаюцца на даму. Хлопчык старанны, шмат ведае на памяць, чытае на царкоўнаславянскай мове.

— Ёсць такі хрысціянскі святы Раман Сладкапевец, аўтар песнапенняў, некаторыя з якіх і цяпер выконваюцца ў час праваслаўных набажэнстваў, — расказвае Алена Тадэвушаўна. — У майго Рамана такое ж імя, у яго добрыя музыкальныя здольнасці і ён вельмі любіць слухаць музыку. З самага маленства многія адзначалі прыродную прыгажосць хлопчыка. А яшчэ ён вельмі цярплівы, мужна пераносіць свой боль. Слабы целам можа быць больш моцны духам за здаровага чалавека. Мы вельмі спадзяёмся, што адгукнуцца людзі, якія ў 2008 годзе купілі наш бацькоўскі дом у Валожынскім раёне. Там засталася ікона Прасвятой Багародзіцы. Жывём надзеяй знайсці сваю святыню, каб прыкласціся да яе, папрасіць дапамогі ў лячэнні дзяцей.

Сям’я не афішуе свае праблемы, бацькі стараюцца спраўляцца з імі самі. Чым можа, дапамагае бабуля Марыя Антонаўна. Але дзверы іх дома адчыненыя для добрых людзей. Мама расказала, што на дзень нараджэння да Улада прыйшла дзяўчынка, з якой ён сядзеў за адной партай у першым класе. Віялета шчыра павіншавала яго, падарыла кветку. Тут рады прыхаджанам са Свята-Георгіеўскага храма, актывістам маладзёжнага праваслаўнага аб’яднання. Надоўга запомніцца сустрэча з інакіняй Свята-Елісавецінскага манастыра Нінай (Загорскай). Сям’я наведвае наш Свята-Успенскі храм, дзе зроблены пад’езд для калясак. Знайшлі свой храм і ў Лагойскім раёне, куды ездзяць па духоўную падтрымку. Хлопчыкі, якіх з самага маленства бацькі далучалі да царкоўных таінстваў, мараць стаць святарамі, дапамагаць людзям. А хто лепш зразумее чужы боль, чым той, хто сам прайшоў праз жыццёвыя выпрабаванні?

Летам Улада выносілі на вуліцу на матрацы. Ён бачыў неба, сонца, глядзеў на двор, па якім некалі хутка бегаў, і сад, дзе збіраў яблыкі, дапамагаў бацькам. Так было. Цяпер для таго, каб жыццё хлопчыкаў не абмяжоўвалася хатнім пакоем, ім неабходныя спецыяльныя каляскі, патрэбен і функцыянальны ложак. Частка сродкаў на іх ужо сабрана ў час дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца», арганізаванай Маладзечанскім благачыннем пры падтрымцы Свята-Елісавецінскага манастыра. Але іх недастаткова.

… У доме Чарнецкіх на стале ў трохлітровым слоіку «пасяліліся» дзве рыбкі. Іх некалі злавіў Ваня са сваім татам Уладзімірам Аляксеевічам. На вялікі жаль, рыбкі не залатыя і не змогуць выканаць запаветныя мары сям’і. Магчыма, гэта па сілах нам, людзям? Для спраў міласэрнасці не трэба быць багатым, прыгожым, адукаваным. Трэба проста быць сумленным перад сабой і неабыякавым да людской бяды.

РЕКВИЗИТЫ:

Чернецкий Роман Владимирович
Диагноз: прогрессирующая мышечная дистрофия, псевдогипертрофическая форма Дюшенна, вялый стойкий выраженный тетрапарез контрактуры крупных суставов.
Благотворительный счет открыт в филиале 601 – г. Молодечно, ул. Притыцкого, 13.
- белорусские рубли — транзитный счет BY58AKBB38193821055566100000 на благотворительный счет BY95AKBB31340000157916120601 в филиале 601/Операционная служба, дата окончания действия договора
благотворительного счета — 1.01.2027 г.
Назначение платежа: сбор на приобретение специализированной коляски для Чернецкого Романа Владимировича.

Чернецкий Владислав Владимирович
Диагноз: прогрессирующая мышечная дистрофия, псевдогипертрофическая форма Дюшенна, вялый стойкий резко выраженный тетрапарез контрактуры крупных суставов.
Благотворительный счет открыт в филиале 601 — г. Молодечно, ул. Притыцкого, 13.
- белорусские рубли — транзитный счет BY58AKBB38193821055566100000 на благотворительный счет BY13AKBB31340000157906120601 в филиале 601/Операционная служба, дата окончания действия договора благотворительного счета — 1.01.2027 г.
Назначение платежа: сбор на приобретение специализированной коляски для Чернецкого Владислава Владимировича.

Адрес для почтового перевода:
222310, г. Молодечно, ул. Заводская, 54, Чернецкий Владимир Алексеевич.

Дополнительная информация о получателе средств: 8-033-600-01-81.

Фота: Лілія ЛІПНІЦКАЯ.