Новости Молодечно и Молодечненского района

Традыцыі паважаем – гасцей сустракаем!

  • 2025-03-26 15:09:02

25 сакавіка спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры "Расток" сустракалі ўдзельнікаў III Міжнароднага медыямарафона для падлеткаў «Без срока давности: непокоренные», прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі.  Як водзіцца, гасцей віталі песняй. Затым па беларускай традыцыі, каб быць шчаслівымі, ўсіх запрасілі прайсці пад ручніком і наведаць майстар-клас, на якім кожны мог зрабіць сабе невялічкі сувенір, выкананы ў традыцыйнай тэхніцы. Далей удзельнікаў сустрэчы запрасілі на фальклорную забаўляльную праграму “Традыцыі паважаем – гасцей сустракаем”, дзе вядучая прапанавала суаднесці выявы народных святаў з адпаведнай парой года. Госці даведаліся аб традыцыях святкавання Каляд, Масленіцы, Купалля, ахінуліся ў атмасферу забаў на Пакроўскім кірмашы. Яны з задавальненнем прымалі ўдзел ў забавах калядоўшчыкаў, якія завіталі на свята, "выпякалі" бліны ў печы, рабілі з іх "выцінанку, спявалі беларускую народную песню “Купалінка”, а затым яшчэ вывучылі народны танец “Нарэчанька”. Сустрэча атрымалася не толькі па-хатняму ўтульнай, вясёлай, але і змястоўнай. Спадзяёмся, што яна пакінула ў сэрцах гасцей цёплы след.

Анжалiка Каралевiч, метадыст ДЦК "Расток".