Новости Молодечно и Молодечненского района

СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ

  • 2025-08-02 08:37:22

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю! Віншуем вас з прафесійным святам!



Сёння Камітэт дзяржкантролю – вышэйшы орган фінансавага кантролю краіны. Асноўнай задачай ведамства з’яўляецца забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці.
Супрацоўнікі камітэта забяспечваюць незалежны аўдыт ва ўсіх сферах, адстойваючы інтарэсы дзяржавы і народа.
Дзякуем вам за прафесіяналізм і адданасць справе і выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам ведамства за закладзеныя традыцыі вернасці закону і абавязку.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, цярпення і стойкасці, плённай працы на карысць нашай дзяржавы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў