Шаноўныя работнікі культуры і мастацтва, ветэраны працы!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!
Дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых праявах служыць людзям. Дзякуем вам за тое, што вы годна прадстаўляеце наш раён на конкурсах рознага ўзроўню – нашы калектывы ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі.
Асабліва цёплыя словы дасылаем сёння людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры Маладзечаншчыны і сёння не адмаўляюць у дапамозе і парадзе.
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, творчага натхнення, новых поспехаў і дасягненняў у нялёгкай працы на карысць роднай краіны.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў