Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Няма іншай галіны, якая была б так цесна звязана з забеспячэннем камфортных умоў пражывання, жыццядзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ. Аператыўнае рашэнне бягучых пытанняў галіны ў многім залежыць ад вашых прафесіяналізму, уважлівых адносін да людзей.
Менавіта вашымі рукамі робіцца многае для таго, каб людзям было прыемна жыць, працаваць, ствараць будучыню на сваёй малой радзіме. Ваша дзейнасць патрабуе ад вас поўнай аддачы, цярпення, умення наладжваць стасункі з грамадствам.
Дзякуем за адданасць абранай справе. Жадаем новых прафесійных поспехаў, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў